Logo Polskiego Radia
Print

Даля Грыбаўскайце непрыхільна палякам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.06.2013 16:45
Даля Грыбаўскайце асуджае ўрад у Вільні за адабрэньне спрашчэньняў экзамену на атэстат сталасьці па летувіскай мове для палякаў.
fot. Wikimedia, Augustas Didžgalvis, Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 Unportedfot. Wikimedia, Augustas Didžgalvis, Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 Unported

У штогадовым звароце да народу прэзыдэнт сказала таксама, што палякі ў Летуве высоўваюць цяпер і іншыя патрабаваньні, якія пагражаюць адзінству дзяржавы.

„Тымчасам за межамі Летувы зачыняюцца летувіскія школы. Грамадзяне Летувы павінны разумець, які кошт нам прыдзецца заплаціць за гэта”, - папярэдзіла Грыбаўскайце.

Часлаў Акінчыц- падпісант Акта аб незалежнасьці Летувы і дарадчык прэм’ер-міністра Альгірдаса Буткевічуса, адзначыў, што з выказваньня спадарыні прэзыдэнт можна зрабіць высновы, што Польшча зьяўляецца краінай, якая пагражае Летуве.

Цяперашні ўрад Альгірдаса Буткевічуса, у склад якога ўвайшлі таксама прадстаўнікі польскай меншасьці, увёў ільготы на экзамене на атэстат сталасьці па летувіскай мове. Раней былі ўведзены аднолькавыя патрабаваньні ў дачыненьні да выпускнікоў летувіскіх і нелетувіскіх школ. Гэта выклікала востры пратэст палякаў у Летуве. Пратэст падпісалі 60 тысяч чалавек, аднак Сойм апошняга скліканьня й прэзыдэнт Грыбаўскайце не ўлічылі гэты факт.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт