Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль „трасе” Газпром

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.05.2013 15:20
Крэмль пачаў праверку канцэрну Газпром.
Головний офіс компанії "Ґазпром" у МосквіГоловний офіс компанії "Ґазпром" у Москвіwikipedia.com / Andrey Ivanov

/

Чакаюцца „цікавыя вынікі”.

Расейскія чыноўнікі правераць фінансы Газпрому. Гэта першая за апошнія пяць гадоў сур’ёзная праверка адной з найбуйнейшых кампаній у паліўным сэктары.

Правядзеньне праверкі даручанае расейскай Кантрольнай палаце. «Вынікі, несумненна, будуць цікавыя", - сказаў кіраўнік палаты Сяргей Сьцяпашын. Ён жа падкрэсліў, што, нягледзячы на шматлікія заявы пра непразрыстасьць Газпрому, на пачатковай стадыі кантролю супрацоўнікі кампаніі ідуць на супрацу з прадстаўнікамі фінансавага кантролю.

Вось ужо шмат гадоў Газпром займае адно зь першых месцаў у сусьветным сьпісе вядучых паліўных кампаній. Гадавы даход расейскага гіганта ацэньваецца ў 40 мільярдаў даляраў. На думку некаторых рынкавых аналітыкаў, Газпром не ўтрымаў бы такой пазыцыі без падтрымкі дзяржавы. Яны дадаюць, што гэты калос на гліняных нагах, які патрэбуе рэструктурызацыі.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт