Logo Polskiego Radia
Print

Валасы імпэратара прададзены за 13 тыс. эўра (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2013 19:04
На аўкцыёне ў Вене пучок валасоў імпэратара Франца Іосіфа за 13 тыс. 720 эўра набыў ананімны пакупнік.

/

Валасы імпэратара Франца Іосіфа прададзены ў Вене за 13 тыс. эўра. У аўстрыйскай сталіцы прайшоў аўкцыён, на якім былі выстаўлены лоты – гістарычныя рэчы з эпохі Франца Іосіфа й Напалеона. Пучок валасоў імпэратара за 13 тыс. 720 эўра набыў ананімны пакупнік. Першапачатковая цана была ў 20 разоў меншая. Лот на аўкцыёне выставілі нашчадкі слугі аўстра-вугорскага імпэратара.
На аўкцыёне таксама куплены пярсьцёнак са старажытным каштоўным каменем, які імпэратар Напалеон знайшоў у Эгіпце. Грамадзянін Італіі, які не пажадаў называць свае дадзеныя, набыў дарагі прадмет за 97 тыс. 900 эўра. Прычым гісторыя гэтага пярсьцёнка надзвычай цікавая ды захапляльная. Пасьля таго, як Напалеон знайшоў камень, падараваў яго сваёй жонцы Жазэфіне. Яна загадала ювэліру вырабіць пярсьцёнак з гэтым каменем, а пазьней ювэлірны выраб падаравала свайму асабістамі сакратару, графу Вінчэнца Брунэцьці. Перад тым, як трапіць на венскі аўкцыён, парсьцёнак быў уласнасьцю многіх уладальнікаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт