Беласток запрашае на Halfway фэстываль
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.04.2013 09:58
Арганізатары мерапрыемства гарантуюць, што будзе таксама беларускі акцэнт.
Пачаўся продаж квіткоў на Halfway фэстываль, які адбудзецца ў Беластоку з 28 па 30 чэрвеня. Мерапрыемства ладзіць Падляская опэра й філярмонія ўжо другі раз.
Сёлета зайграюць выканаўцы альтэрнатыўнай, фолькавай і бардаўскай музыкі з Польшчы, Злучаных Штатаў, Францыі, Швэцыі, Нарвэгіі, Летувы.
Як гарантуе арганізатарка фэстывалю Ілёна Карпюк, выразныя беларускія акцэнты падчас мерапрыемства таксама будуць.
„Безумоўна. Калі глядзець на дзейнасьць Опэры й філярмоніі ці Эўрапейскага цэнтра мастацтва, Беларусь мае ўжо сваё месца, і таму ў час фэстывалю такі выканаўца проста павінен зьявіцца й будзе,”- кажа Ілёна Карпюк.
У мінулым годзе, у рамках першага выпуску, выступілі беларускія выканаўцы, між іншым, „Людзі на балоце”, „FolkRoll”, „Relikt” і Паліна Рэспубліка.
Ужо цяпер можна купляць квіткі празь інтэрнэт, але пакуль што толькі на 3 поўныя дні фэстывалю. Квіткі на паасобныя дні будуць даступныя ў продажы пазьней. Кошт квітка на тры дні фэстываля складае 100 злотых. На паасобныя дні квіток будзе каштаваць каля 60-і злотых.
Беларускае Радыё Рацыя/аз