Logo Polskiego Radia
Print

У Менску судзяць удзельнікаў Дня Волі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.03.2013 17:38
Судзьдзі Савецкага суда Менска прысуджваюць удзельнікаў да мільённых штрафаў.

У Менску судзяць удзельнікаў маршу на Дзень Волі, які прайшоў учора ў беларускай сталіцы. У суме міліцыя затрымала восем удзельнікаў. На іх былі складзены пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня – за парушэньне парадка правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Сярод затрыманых – трое грамадзян Украіны. На працэсе прысутнічае ўкраінскі консул.
Судзьдзі Савецкага суда Менска прысуджваюць удзельнікаў да мільённых штрафаў. Напрыклад, Аляксандар Кавалёў прыгавораны да штрафу ў памеры 40 базавых велічыць (4 млн. рублёў), а таксама да некалькіх сутак арышту. Грамадзянка Ўкраіны Юлія Грышчук прыгавораная да адных сутак арышту. Адразу ж пасьля суда яе вызвалілі, паколькі яна ўжо адсядзела суткі пасьля затрыманьня на Акрэсьціна.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт