У Берасьці затрымалі актывістаў БХД
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
18.03.2013 10:43
Зараз яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Сувязі зь імі няма.
Foto: bchd.info
У Берасьці 18 сакавіка падчас марафону Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі "Хваля Салідарнасьці" былі затрыманыя тры сябры аргкамітэту БХД: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахмэтаў і Андрусь Шарэнда, паведаміў Польскаму радыё абласны каардынатар БХД Зьміцер Шурхай:
"Іх затрымалі пры вывешваньні нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў. Зараз яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Сувязі зь імі няма".
Нагадаем, марафон "Хваля Салідарнасці" пройдзе па 37 гарадах Беларусі й скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.
дг