Logo Polskiego Radia
Print

Samsung Galaxy 4 - прэм'ера (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2013 18:53
Сёньня ў Нью-Ёрку адбылася афіцыйная прэзэнтацыя апарата.

foto:
foto: www.galaxys4.co

Карэйскі канцэрн Samsung рыхтуецца да продажу свайго найноўшага прадукту. Samsung Galaxy 4 больш тонкі, лягчэйшы й больш моцны. У красавіку новы смартфон страпіць на рынкі 155 краін сьвету. Сёньня ў Нью-Ёрку адбылася афіцыйная прэзэнтацыя апарата. Паводле спэцыялістаў, Samsung Galaxy 4 будзе моцным канкурэнтам для апаратаў, як iPhone, HTC, Sony, Blackberry ды Nokiа, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё.
У новым смартфоне Samsung – шмат цікавінак і новых тэхналёгій. Напрыклад, для таго, каб зьмяніць старонку на экране, ня трэба будзе да яго дакранацца, хопіць толькі правесьці над экранам рукой. Тэлефон таксама сам распазнае, калі карыстальнік перастане глядзець фільм. Напрыклад, калі карыстальнік адвядзе вочы падчас прагляду фільму, тэлефон гэта распазнае й аўтаматычна ўключыць паўзу. Акрамя таго, смартфон мае функцыю моўнага перакладу. Напрыклад, калі нейкі амэрыканец, будучы ў Пэкіне, захоча пра нешта запытацца ў мясцовага жыхара, пытаньне задасьць на тэлефон па-ангельску, а апарат аўтаматычна перакладзе на кітайскую мову.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт