Logo Polskiego Radia
Print

LOT патрабуе ад амэрыканцаў кампэнсацыі (ФОТО)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2013 18:08
Штомесяц LOT траціць 10 мільёнаў даляраў з-за таго, што новыя самалёты Boeing ня лётаюць.
Photo: LOTPhoto: LOT

foto:LOT
foto:LOT

У Варшаве праходзяць перамовы паміж кіраўніцтвам польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT і прадстаўнікамі канцэрну Boeing.
Тэмай перамоў зьяўляюцца праблемы, зьвязаныя з самалётамі тыпу Dreamliner. Польскі перавозчык разьлічвае, што амэрыканцы назавуць тэрмін, калі Boeing 787 Dreamliner зможа падняцца ў паветра. Абодва бакі таксама будуць узгадняць пытаньне аб магчымых кампэнсацыях за паломкі самалётаў. Паводле разьлікаў Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці Польшчы, штомесяц LOT траціць 10 мільёнаў даляраў з-за таго, што новыя самалёты ня лётаюць.
Як паведамлялася раней, польская авіякампанія LOT заказала 8 сучасных амэрыканскіх самалётаў. Першы прыбыў у Варшаву ў сьнежні мінулага году. Пры гэтым вытворчасць новага ляйнэра адбывалася са спазьненьнямі. Польская авіякампанія першапачаткова плянавала ўвесьці новы самалёт у сетку раскладу ў 2008 годзе. Амэрыканскі канцэрн тлумачыў спазьненьні тэстамі, праверкамі ды выпрабаваньнямі новай машыны, якія зацягваліся. Першыя рэйсы на самалёце Boeing 787 Dreamliner LOT пачаў выконваць у студзені. Аднак хутка авіяляйнэр быў выведзены з эксплюатацыі, паколькі ў ім былі выяўленыя сур’ёзныя тэхнічныя непаладкі. Калі амэрыканцы вырашаць праблему, пакуль невядома.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт