Эўрапэйкі жывуць больш за эўрапейцаў на 7 гадоў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.03.2013 17:51
Пра гэта сьведчыць справаздача Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Эўрапейцы становяцца здаравейшымі, пры гэтым мужчыны жывуць нашмат карацей, чым жанчыны. Такія высновы можна зрабіць на аснове дакладу, апублікаванага сёньня Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя (WHO).
У дакумэнце адзначаецца, што эўрапейцы ў цэлым жывуць значна даўжэй, чым яшчэ 30 гадоў таму. „Сярэдняя працягласьць жыцьця павялічылася на пяць гадоў для абодвух полаў", - кажа доктар Кляўдыя Штэйн з Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя.
Статыстычны эўрапеец жыве ў сярэднім 76 гадоў, аднак, мужчыны паміраюць на 7 гадоў раней, чым жанчыны. Такім чынам, жанчыны жывуць у сярэднім 80 гадоў, а мужчын - 72,5 года.
Акрамя таго, у Эўропе з 90-х гадоў на палову зьнізілася колькасьць сьмяротных ахвяраў ДТЗ, значна скарацілася колькасьць самагубстваў, а сьмяротнасьць сярод дзяцей – самая нізкая ў сьвеце.
Калі гаворка ідзе пра працягласьць жыцьця, сьмяротныя хваробы сэрца ці пра ўжываньне алькаголю й курэньне, то Польшча набліжаецца да сярэдняй па Эўропе.
аз