Намётавы гарадок у гадавіну Смаленска
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.03.2013 11:35
Ва ўрачыстасьцях плянуецца ўдзел 100 тысяч чалавек.
Дэманстрацыя ў Варшаве, а таксама прэзэнтацыя чарговага рапарту парлямэнцкай групы, якая дасьледуе прычыны катастрофы прэзыдэнцкага самалёта ў Смаленску – гэта некаторыя з плянаваных падзей на 10 красавіка. Клюбы правага выданьня “Gazeta Polska” хочуць паставіць намётавы гарадок перад Канцылярыяй польскага прэм’ера.
Гадавіну арганізуюць, між іншым, партыя “Права й справядлівасьць”, клюбы штодзёнкі “Gazeta Polska”, таварыства “Салідарныя 2010”, а таксама Грамадзкі рух імя Леха Качыньскага.
Ад 6 да 22 гадзіны партыя “Права й справядлівасьць” зойме ўсё Кракаўскае прадмесьце ў Старым горадзе Варшавы. Плянуецца ўдзел 100 тысяч чалавек. Насупраць Прэзыдэнцкага палацу будзе пастаўлена сцэна, на якой будуць прамаўляць палітыкі партыі, чальцы сямей ахвяр смаленскай катастрофы, адбудзецца таксама мастацкая праграма.
ав