Сарказі браў грошы ў Кадафі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.01.2013 19:23
Пра гэта сьцьвярджае былы пасярэднік паміж Лібіяй і Францыяй, лібанскі бізнэсмэн Зіад Такіядын.
Былы пасярэднік паміж Лібіяй і Францыяй, лібанскі бізнэсмэн Зіад Такіядын пацьвердзіў, што рэжым Муамара Кадафі фінансаваў перадвыбарчую кампанію ў 2006-2007 гадах былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі. З такой заявай Такіядын выступіў у час гутаркі з судзьдзёй па сваёй справе аб нелегальных зьдзелках са зброяй. Акрамя таго, паводле бізнэсмэна, фінансаваньне не спынілася й пасьля выбараў. У агульнай складанасьці сума спонсарскай дапамогі з Трыпалі дасягнула больш за 50 мільёнаў эўра.
Чуткі пра тое, што Сарказі атрымаў грошы ад Кадафі, зьявіліся яшчэ ў сакавіку 2011 года. Тады пра гэта заявіў сын Кадафі - Сэйф аль-Іслам, паводле словаў якога, Сарказі атрымаў ад яго сям'і 50 мільёнаў эўра. Праз год, у сакавіку 2012 года, у інтэрнэце быў апублікаваны дакумэнт, які пацьвярджае гэтыя зьвесткі. Зрэшты, Сарказі назваў яго фальшыўкай.
Пазьней адвакат былога прэм'ер-міністра Лібіі сьцьвярджаў, што яго кліент пацьвердзіў перадачу грошай ад Кадафі для Сарказі. Ва ўсіх паведамленьнях фігуравала лічба 50 мільёнаў эўра. У сувязі з гэтым француская пракуратура пачала праверку фінансаваньня перадвыбарнай кампаніі Сарказі.
вс