За забойства амбасадара тры кг золата
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.12.2012 17:00
Такую цану прапануюць тэрарысты за забойства амбасадара ЗША ў Емэне.
Аддзяленьне тэрарыстычнай групоўкі "Аль-Каеда", якое дзейнічае на тэрыторыі Емэна, паабяцала тры кіляграмы золата (каля 160 тысяч даляраў) за забойства амбасадара ЗША ў гэтай краіне Джэральда Фэйерстэйна. Аб гэтым паведамляе Associated Press.
Тэрарысты таксама прапанавалі ўзнагароду ў 5 мільёнаў рыалаў (каля 23 тысяч даляраў) кожнаму, хто заб'е аднаго амэрыканскага жаўнера. Прадстаўнікі "Аль-Каеды" заявілі, што гэтыя ўмовы будуць дзейнічаць на працягу наступных шасьці месяцаў, адзначыўшы, што, на іх думку, такая прапанова "натхніць емэнскіх мусульман на джыхад".
Аддзяленьне "Аль-Каеды", якое дзейнічае ў Емэне, таксама вядомае пад назвай "'Аль-Каеда на Аравійскім паўвостраве", лічыцца Вашынгтонам адной з найбольш небясьпечных ячэек гэтай міжнароднай тэрарыстычнай сеткі.
lenta.ru/ав