Logo Polskiego Radia
Print

Эстонія не задаволіла просьбы „Nord Stream AG”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2012 18:03
Паводле назіральнікаў, эстонцы баяцца залежнасьці ад расейскіх рэсурсаў.

/

Эстонскі ўрад адхіліў просьбу суполкі „Nord Stream AG” аб дазволе на правядзеньне падводных дасьледаваньняў на тэрыторыі эстонскай марской эканамічнай зоны.

Суполка „Nord Stream”, большасьць якой належыць расейскаму Газпрому, яшчэ напрыканцы жніўня зьвярнулася з гэткай просьбай да фінскіх і эстонскіх уладаў. У будучыні, гэтыя дзяржавы маглі б згадзіцца на будову новых падводных трубаправодаў, якія спалучылі б Расею й Цэнтральную Эўропу.

Фінскія ўлады згадзіліся на дасьледаваньні расейцаў яшчэ ў лістападзе. Пры гэтым яны вызначылі свае, даволі жорсткія ўмовы правядзеньня падводных працаў, у асноўным экалягічнага характару.

У сваю чаргу Талін адмовіў „Nord Stream”. Паводле назіральнікаў, гэта перш за ўсё зьвязана з тым, што расейскія трубаправоды і пастаўкі па іх паліва Масква ўспрымае як інструмэнты зьнешняй палітыкі, а эстонская дзяржава ня хоча ставіцца ад іх у залежнасьць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт