Logo Polskiego Radia
Print

"Чырвоная кніга" павялічылася

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2012 15:04
Выданьне папоўнілася 400 новымі відамі, якія знаходзяцца на мяжы зьнікненьня.

У "Чырвоную кнігу" былі ўключаныя больш за 400 новых відаў зьнікаючых расьлін і жывёл, гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай Міжнародным саюзам аховы прыроды (МСОП).

Гэта адбылося падчас канфэрэнцыі ў рамках ААН, якая праходзіла ў індыйскім горадзе Хайдарабад, і была прысьвечана біялягічнай разнастайнасьці. У сьпіс зьнікаючых біялягічных відаў былі ўнесены, у прыватнасьці, сустраканая ў Эгіпце яшчарка шыпахвост, рыба таймень, якая жыве ў рэках кітайскай правінцыі Сычуань, а таксама каля 150 відаў пальмаў з выспы Мадагаскар.

На сёньняшні дзень агульная колькасьць унесеных у "Чырвоную кнігу" відаў складае 20 212. Такім чынам, чвэрць відаў млекакормячых, якія жывуць на Зямлі, 13% відаў птушак, 41% відаў земнаводных і 33% каралаў знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, адзначаецца ў дакладзе.

"Лічбы няўхільна растуць", - падкрэсьліла Джэйн Смарт, кіраўнік МСОП .

Дадзеныя аб зьнікаючых відах зьбіраліся ва ўсіх краінах, якія ўваходзяць у ААН, на працягу двух гадоў.

На думку экспэртаў, для таго, каб паспрабаваць кампэнсаваць нанесеныя прыродзе шкоды да 2020 году, міжнароднай супольнасьці прыйдзецца выдаткаваць каля $ 440 млрд.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт