Польскія эўрадэпутаты непрыязныя да ЛГБТ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.06.2012 11:07
                    
                                 
                
                
                    Польскія эўрадэпутаты найбольш непрыязныя да супольнасьці ЛГБТ сярод чальцоў Эўрапейскага парлямэнту.
                
                
                
                
               
                
                         Польскія эўрадэпутаты найбольш непрыязныя да супольнасьці ЛГБТ (лесьбіянкі, геі, бісэксуалы й трансгендэры) сярод чальцоў Эўрапейскага парлямэнту, паведамляе партал Euobserver.com. Рэсурс сочыць за працай дэпутатаў і зь яго аналізу вынікае, што толькі каля 20% эўрадэпутатаў ад Польшчы галасавалі за рэзалюцыямі, прыхільнымі для супольнасьці ЛГБТ. Больш 80% польскіх чальцоў Эўрапарлямэнту гасасавалі супраць, устрымаліся альбо не прысутнічалі на галасаваньні. Пры гэтым польскія дэпутаты падкрэсьліваюць, што не зьяўляюцца гомафобамі. 
Чарговыя месцы за Польшчай па непрыязнасьці да геяў займаюць Летува й Латвія. Найбольш прыязныя – эўрадэпутаты ад Даніі, Эстоніі й Швэцыі.
вс