Logo Polskiego Radia
Print

Французы выбіраюць парлямэнт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.06.2012 11:25
Найбольшыя шанцы на перамогу маюць сацыялісты.
Wikipedia/NuclearVacuum

Французы сёньня выбіраюць парлямэнт – у краіне праходзіць другі тур выбараў у Нацыянальны Сход. Найбольшыя шанцы на перамогу мае Сацыялістычная партыя й яе саюзьнікі. У першым туры, які прайшоў 10 чэрвеня, за іх прагаласавалі каля 47% выбаршчыкаў. Магчыма, што сёньня яны атрымаюць большасьць галасоў, у выніку чаго новы прэзыдэнт краіны Франсуа Алянд зможа лёгка ўводзіць у жыцьцё свае прапановы.
Правае крыло прадстаўляе кіруючы да нядаўняга часу Саюз за народны рух былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі, які ў першым туры атрымаў крыху больш за 34% падтрымкі выбаршчыка. На добрыя вынікі можа разьлічваць нацыяналістычны Нацыянальны фронт пад кіраўніцтвам Марын Ле Пэн, за які ў першым туры прагаласавалі больш за 13% грамадзян.
Як і падчас першага туру, выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя да 20-й гадзіны. Права голасу маюць 46 млн. грамадзян сярод 65 млн. жыхароў краіны. Францускі Нацыянальны Сход абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. У ім засядаюць 577 дэпутатаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт