Грыбаўскайце: незалежная Беларусь – інтарэс Летувы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.06.2012 13:36
fot. Wikimedia, Augustas Didžgalvis, Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 Unported
fot. Wikimedia, Augustas Didžgalvis, Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 Unported
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце заявіла, што для бясьпекі летувіскай дзяржавы вялікае значэньне маюць стабільныя адносіны з суседнімі дзяржавамі, у прыватнасьці, з Польшчай і Беларусьсю.
"Для бясьпекі Летувы важнае значэньне мае канструктыўнае й стабільнае суседзтва. Таму для нас важная рэалізацыя стратэгічных праектаў у галіне энергетыкі й бясьпекі з Польшчай, а незалежная Беларусь – інтарэс Летувы", - заявіла Даля Грыбаўскайце ў Сэйме Летувы ў чацьвер, яе словы прыводзіць DELFI.
"Я заўсёды выступала й буду выступаць за мэтад дыялёгу й супрацоўніцтва з суседзямі. Аднак гэта не азначае, што можна зь церпялівасьцю ставіцца да накіраваных супраць дэмакратычных прынцыпаў і парушаючым правы чалавека паводзінам", - падкрэсьліла прэзыдэнт Летувы.
Паводле яе слоў, адкрытасьць, празрыстасьць і пераемнасьць - гэта нязьменныя рысы зьнешняй палітыкі Летувы, якая абапіраецца на гэтыя прынцыпы ў бягучым годзе, у пэрыяд старшынства ў Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе, і будзе на іх абапірацца і ў пэрыяд падрыхтоўкі да старшынства Летувы ў ЭЗ.
Інтэрфакс/ав