Больш за 40 тысяч чалавек наведалі выставу «Знакі свабоды»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.02.2019 09:02
На выставу трапіла амаль 500 твораў мастацтва, некалькі сотняў дакумэнтальных фотаздымкаў, фільмы, музыка і архіўныя дакумэнты.
pixabay.com/CC0
Больш за 40 тысяч чалавек наведалі выставу «Знакі свабоды. Польская нацыянальная ідэнтычнасьць» у Каралеўскім замку ў Варшаве. На выставу трапіла амаль 500 твораў мастацтва, некалькі сотняў дакумэнтальных фотаздымкаў, фільмы, музыка і архіўныя дакумэнты.
Дырэктар Каралеўскага замку Войцех Фалкоўскі падкрэсьліў, што выстава «Знакі свабоды» не зьяўляецца выключна гістарычным аповедам. Паводле яго, гэта погляд праз прызму артыстаў на канкрэтныя эпохі і гістарычныя падзеі.
Выстава на 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці Польшчаю паказвае падзеі змаганьня за нацыянальны сувэрэнітэт і яго абарону з часоў узьнікненьня Польскіх легіёнаў, а закончыўшы палітычным пераломам 1989 году.
На выставе знаходзяцца вялікафарматныя творы Яна Матэйкі, працы Яцка Мальчэўскага і Максыміляна Герымскага. Гэта таксама працы сучасных мастакоў, якія камэнтуюць гістарычныя і грамадзкія падзеі, між іншым, Лявона Тарасэвіча, Юры Каліны, Веслава Шамборскага.
Выставу можна наведваць да канца сакавіка.
....
Больш за 40 тысяч чалавек наведалі выставу «Знакі свабоды. Польская нацыянальная ідэнтычнасьць» у Каралеўскім замку ў Варшаве. На выставу трапіла амаль 500 твораў мастацтва, некалькі сотняў дакумэнтальных фотаздымкаў, фільмы, музыка і архіўныя дакумэнты.
Дырэктар Каралеўскага замку Войцех Фалкоўскі падкрэсьліў, што выстава «Знакі свабоды» не зьяўляецца выключна гістарычным аповедам. Паводле яго, гэта погляд праз прызму артыстаў на канкрэтныя эпохі і гістарычныя падзеі.
Выстава на 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці Польшчаю паказвае падзеі змаганьня за нацыянальны сувэрэнітэт і яго абарону з часоў узьнікненьня Польскіх легіёнаў, а закончыўшы палітычным пераломам 1989 году.
На выставе знаходзяцца вялікафарматныя творы Яна Матэйкі, працы Яцка Мальчэўскага і Максыміляна Герымскага. Гэта таксама працы сучасных мастакоў, якія камэнтуюць гістарычныя і грамадзкія падзеі, між іншым, Лявона Тарасэвіча, Юры Каліны, Веслава Шамборскага.Выставу можна наведваць да канца сакавіка.
ав