Logo Polskiego Radia
Print

У Нацмузэі ў Кракаве адбыўся вэрнісаж выставы «Высьпянскі. Невядомы»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.01.2019 13:28
  • «Высьпянскі. Невядомы».mp3
На выставе сабраныя творы і прадметы з акружэньня Высьпянскага, якія публіка можа паглядзець упершыню.
PAP/Jacek Bednarczyk

Учора, у 150 гадавіну народзін Станіслава Высьпянскага, у Нацыянальным музэі ў Кракаве адбыўся вэрнісаж адноўленай выставы, якую ў 2018 годзе паглядзелі больш за 200 тысяч чалавек. На выставе «Высьпянскі. Невядомы» сабраныя творы і прадметы з акружэньня Высьпянскага, якія публіка можа паглядзець упершыню. Гэта, перш за ўсё, пастэльны «Аўтапартрэт мастака» (1897) і «Партрэт Яна Рачыньскага» (1904) купленыя для калекцыі Нацыянальнага музэю ў Кракаве дзякуючы датацыі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
Акрамя амаль невядомых пастэляў на выставе паказаная рэфарматарская друкарская дзейнасьць Станіслава Высьпянскага і яго чытацкія захапленьні. Упершыню выстаўленыя 600 пазыцый кніжнай калекцыі мастака. Амаль усе тамы падпісаныя рукой Высьпянскага. У многіх з іх знаходзяцца алоўкавыя эскізы, у іншых – аўтографы сучасных паэтаў і пісьменьнікаў, якія падарылі яму свае кнігі.
Выставу фінансуе міністэрства ў рамках шматгадовай праграмы «Незалежная» на 2017-2021 гады. «Высьпянскі – вечны, Высьпянскі – каханы, Вясьпянскі – надалей невядомы і таямнічы», – казаў падчас вэрнісажу віцэ-прэм’ер, міністар культуры Пётр Гліньскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт