Logo Polskiego Radia
Print

Здай бутэльку — пасадзі дрэва

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 05.09.2018 15:00
К 100-годзьдзю аднаўленьня незалежнасьці Польшчы Нацфонд аховы навакольнага асяродзьдзя і воднай гаспадаркі праводзіць экалягічную акцыю.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяродзьдзя і воднай гаспадаркі перадасьць 9 верасьня людзям 100 тысяч дрэў, якія будуць пасаджаны ў стагодзьдзе незалежнасці Польшчы.

Экалёгія, гавораць арганізатары, зьяўляецца адной з форм сучаснага патрыятызму. 9 верасьня ў абмен на плястыкавыя бутэлькі, алюмініевыя слоікі, макулятуру, батарэі, люмінэсцэнтныя лямпы можна будзе атрымаць расаду розных відаў дрэў — алешыны, елкі, хвоі, рабіны, дуба і інш. Кожная расада будзе забясьпечана спэцыяльным сэртыфікатам і інструкцыяй па пасадцы. Саджанцы будуць даступны ў дзясятках гарадоў па ўсёй Польшчы.

Афіцыйна акцыя пачнецца ў Варшаве з удзелам міністра навакольнага асяродзьдзя Польшчы Хэнрыка Кавальчыка і старшыні Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяродзьдзя і воднай гаспадаркі Казімежа Куйды.

Акцыя праходзіць пад патранажам прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт