Міністар абароны ўдзельнічаў у генэральнай рэпэтыцыі вайсковага параду
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.08.2018 09:19
У выключным годзе 100-годзьдзя дзяржаўнай незалежнасьці вайсковы парад будзе таксама выключны.
Міністар М. Блашчак на рэпэтыцыі парадуPAP/Jakub Kamiński
15 жніўня ў Польшчы будзе ўрачыста адзначацца Дзень Войска Польскага. Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што ў выключным годзе 100-годзьдзя дзяржаўнай незалежнасьці вайсковы парад будзе таксама выключны. Міністар прысутнічаў у нядзелю раніцай на рэпэтыцыі параду.
Падзея адбудзецца ў новым месцы (на Вісластрадзе), што дазволіць варшавянам і гасьцям сталіцы больш камфортна назіраць за ходам жаўнераў Войска Польскага. У парадзе возьме ўдзел каля 1000 жаўнераў і 900 рэканструктараў, у сувязі з чым будуць прадстаўленыя адзінкі, якія прыгадаюць гісторыю польскай дзяржавы. Можна будзе, напрыклад, убачыць салдат, якія змагаліся ў Грунвальдзкай бітве, гусараў, што ваявалі пад Венай або ўланаў з часоў Варшаўскага княства. Будуць прадстаўнікі ўсіх фармаваньня ВП, адзначыў кіраўнік мінабароны, таксама звыш 200 вайсковых машын, больш за 100 самалётаў і верталётаў.
Пасьля завяршэньня параду адбудзецца пікнік на нацыянальным стадыёне, дзе кожны зможа ўбачыць вайсковую тэхніку, паразмаўляць з жаўнерамі, пакаштаваць салдацкі гарохавы суп.
ПР/нг