Logo Polskiego Radia
Print

У нядзелю ў Менску пройдзе Дзень Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.08.2018 14:04
  • Дзень Польшчы.mp3
"Мы хочам паказаць Польшчу такой, якой яна ёсьць", - гаворыць першы дарадчык у пасольстве Польшчы Марцін Вайцяхоўскі.

/

5 жніўня ля Ратушы пройдзе Дзень Польшчы ў Менску. Менчукоў і гасьцей сталіцы чакае насычаная і займальная праграма мерапрыемстваў. Яна пазнаёміць з культурай і традыцыямі суседняй Польшчы, якая сёлета адзначае 100-годзьдзе аднаўленьня сваёй Незалежнасьці.
Ля менскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга Горада цягам дня будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі. Арганізатары мерапрыемства зьяўляюцца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Менску. Галоўны партнэр – фірма «ATLAS».
Першы дарадчык у пасольстве Польшчы ў Менску Марцін Вайцяхоўскі гаворыць, што арганізоўваючы фэст яны хацелі паказаць вобраз сучаснай Польшчы.
М. Вайцяхоўскі: Мы хацелі паказаць Польшчу такой, якой яна ёсьць. Але такой непасрэднай прычынай арганізацыі фэсту зьяўляецца 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Будуць вельмі разнастайныя падзеі, музычная праграма, шматлікія выставы, у тым ліку пра спадчыну Польшчы ў сьпісе ЮНЭСКА. Будуць забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей, паказы вулічнага тэатру, выступ духавога аркестра, паказы і магчымасьць дэгустацыі польскай кухні, паказ гульні ў рынга, якую прыдумаў паляк, і пра якую ў Беларусі ведае ня шмат чалавек. Пазнаёміцца з ёй можна будзе ў гэтыя выходныя. Кульмінацыйным момантам будзе выступ двух гуртоў – «Jazz Band Młynarski-Masecki» і «Motion Trio». Гэту будзе фінал, у нядзелю вечарам. Мы б хацелі, каб жыхары і госьці Менску, таксама палякі, якія жывуць у Беларусі, маглі ў гэты дзень радавацца польскім сьвятам.
Гэтая імпрэза ладзіцца таксама ў рамках супрацы паміж Менскам і Лодзьдзю, якая зьяўляецца партнэрскім горадам беларускай сталіцы. Шмат супольных момантаў, шмат цікавых прапановаў. Спадзяемся, што будзе цікава, што будзе магчымасьць пазнаёміцца з сучаснай Польшчай, а асобы, якія Польшчу ўжо ведаюць, змогуць чарговы раз цешыцца польскасьцю ў Менску.
Марцін Вайцяхоўскі адзначыў, што ў цяперашні момант зацікаўленьне Польшчай і польскай культурай у Беларусі перажывае свой рэнэсанс. А бягучы год для Польшчы – выключны. Краіна сьвяткуе 100-годзьдзе незалежнасьці.
М. Вайцяхоўскі: Канешне, мы будзем гаварыць пра гісторыю, пра тое, што мы ганарымся 100-годзьдзем незалежнасьці, але найперш мы хочам паказаць, чым зьяўляецца сучасная Польшча. Што нашая краіна добра разьвіваецца, зьяўляецца дынамічнай, можа быць прыцягальнай для нашых суседзяў. Мы засяроджваемся на сучаснасьці, але таксама расказваем пра традыцыі, звычаі, каб як мага больш расказаць пра нашу краіну.
Акрамя калектываў, узгаданых Марцінам Вайцяхоўскім, на галоўнай сцэне выступяць вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. Дзённая музычная праграма завершыцца яскравым выступам польскіх гасьцей – Моладзевага духавога аркестра з Гайнаўкі і эфэктным шоў мажарэтак.
Знакамітыя шэф-кухары з Польшчы правядуць майстар-клясы па прыгатаваньні традыцыйных польскіх страў. Паназіраць за цікавым творчым працэсам і пакаштаваць прысмакі можна будзе ў дворыку гатэля «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8). На працягу дня фудкорты з польскімі традыцыйнымі стравамі будуць таксама працаваць уздоўж плошчы Свабоды.
Навукова-забаўляльныя майстэрні для дзяцей і дарослых запрашаюць у Карэтны дворык ля Археалягічнага музэя «Верхні горад».
Лябараторыя Марыі Складоўскай-Кюры пакажа зацікаўленым навуковае шоў і займальныя досьведы ад музэя экспэрымэнтальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС».
Прадстаўнікі факультэта тэкстылю і вопраткі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі правядуць майстар-кляс па эка-дызайне і пазнаёмяць з асноўнымі прыёмамі рамяства з выкарыстаньнем ткацкіх матэрыялаў. Кожны ахвотны зможа стварыць унікальныя аб'екты на мяжы скульптуры і тэкстыльнага мастацтва.
Адна з найбуйнейшых у Польшчы навучальных устаноў – Лодзінскі ўнівэрсытэт – правядзе навуковую прэзэнтацыю, дэманструючы магчымасьці аўтаматызацыі працэсаў паўсядзённага жыцьця. Зацікаўленыя на практыцы пазнаёмяцца з цеплавізійнай камэрай, 3D-прынтэрамі і робатамі, а таксама мабільнымі прыкладаньнямі для дыстанцыйнага кіраваньня.
Малодшых наведвальнікаў фэсту напэўна зацікавіць каляровае падарожжа «Размалюй Польшчу». Пад вечар на Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8) польскі тэатар «Ніколі» з Кракава прадставіць гледачам вулічны спэктакль «ІМПРЭСАРЫА» – напоўненую мастацкімі вобразамі гісторыю таленавітых артыстаў, якія трапілі ў небясьпечную пастку сучаснага сьвету.
І ўрэшце, дзе і як вывучыць польскую мову раскажуць і пакажуць на моўна-адукацыйным кірмашы, які будзе працаваць на арт-тэрасе за канцэртнай залай «Верхні горад», з боку вул. Энгельса. Тут можна будзе пазнаёміцца з рознымі навучальнымі праграмамі, паўдзельнічаць у моўных гульнях і конкурсах, а таксама набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.
Падрабязную праграму Дня Польшчы можна знайсьці тут.

5 жніўня ля Ратушы пройдзе Дзень Польшчы ў Менску. Менчукоў і гасьцей сталіцы чакае насычаная і займальная праграма мерапрыемстваў. Яна пазнаёміць з культурай і традыцыямі суседняй Польшчы, якая сёлета адзначае 100-годзьдзе аднаўленьня сваёй Незалежнасьці.

Ля менскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга Горада цягам дня будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі. Арганізатары мерапрыемства зьяўляюцца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Менску. Галоўны партнэр – фірма «ATLAS».

Першы дарадчык у пасольстве Польшчы ў Менску Марцін Вайцяхоўскі гаворыць, што арганізоўваючы фэст яны хацелі паказаць вобраз сучаснай Польшчы.

М. Вайцяхоўскі: Мы хочам паказаць Польшчу такой, якой яна ёсьць. Але такой непасрэднай прычынай арганізацыі фэсту зьяўляецца 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Будуць вельмі разнастайныя падзеі, музычная праграма, шматлікія выставы, у тым ліку пра спадчыну Польшчы ў сьпісе ЮНЭСКА. Будуць забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей, паказы вулічнага тэатру, выступ духавога аркестра, паказы і магчымасьць дэгустацыі польскай кухні, паказ гульні ў рынга, якую прыдумаў паляк, і пра якую ў Беларусі ведае ня шмат чалавек. Пазнаёміцца з ёй можна будзе ў гэтыя выходныя. Кульмінацыйным момантам будзе выступ двух гуртоў – «Jazz Band Młynarski-Masecki» і «Motion Trio». Гэту будзе фінал, у нядзелю вечарам. Мы б хацелі, каб жыхары і госьці Менску, таксама палякі, якія жывуць у Беларусі, маглі ў гэты дзень радавацца польскім сьвятам.

Гэтая імпрэза ладзіцца таксама ў рамках супрацы паміж Менскам і Лодзьдзю, якая зьяўляецца партнэрскім горадам беларускай сталіцы. Шмат супольных момантаў, шмат цікавых прапановаў. Спадзяемся, што будзе цікава, што будзе магчымасьць пазнаёміцца з сучаснай Польшчай, а асобы, якія Польшчу ўжо ведаюць, змогуць чарговы раз цешыцца польскасьцю ў Менску.

Марцін Вайцяхоўскі адзначыў, што ў цяперашні момант зацікаўленьне Польшчай і польскай культурай у Беларусі перажывае свой рэнэсанс. А бягучы год для Польшчы – выключны. Краіна сьвяткуе 100-годзьдзе незалежнасьці.

М. Вайцяхоўскі: Канешне, мы будзем гаварыць пра гісторыю, пра тое, што мы ганарымся 100-годзьдзем незалежнасьці, але найперш мы хочам паказаць, чым зьяўляецца сучасная Польшча. Што нашая краіна добра разьвіваецца, зьяўляецца дынамічнай, можа быць прыцягальнай для нашых суседзяў. Мы засяроджваемся на сучаснасьці, але таксама расказваем пра традыцыі, звычаі, каб як мага больш расказаць пра нашу краіну.

Акрамя калектываў, узгаданых Марцінам Вайцяхоўскім, на галоўнай сцэне выступяць вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. Дзённая музычная праграма завершыцца яскравым выступам польскіх гасьцей – Моладзевага духавога аркестра з Гайнаўкі і эфэктным шоў мажарэтак.

Знакамітыя шэф-кухары з Польшчы правядуць майстар-клясы па прыгатаваньні традыцыйных польскіх страў. Паназіраць за цікавым творчым працэсам і пакаштаваць прысмакі можна будзе ў дворыку гатэля «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8). На працягу дня фудкорты з польскімі традыцыйнымі стравамі будуць таксама працаваць уздоўж плошчы Свабоды.

Навукова-забаўляльныя майстэрні для дзяцей і дарослых запрашаюць у Карэтны дворык ля Археалягічнага музэя «Верхні горад».

Лябараторыя Марыі Складоўскай-Кюры пакажа зацікаўленым навуковае шоў і займальныя досьведы ад музэя экспэрымэнтальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС».

Прадстаўнікі факультэта тэкстылю і вопраткі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі правядуць майстар-кляс па эка-дызайне і пазнаёмяць з асноўнымі прыёмамі рамяства з выкарыстаньнем ткацкіх матэрыялаў. Кожны ахвотны зможа стварыць унікальныя аб'екты на мяжы скульптуры і тэкстыльнага мастацтва.

Адна з найбуйнейшых у Польшчы навучальных устаноў – Лодзінскі ўнівэрсытэт – правядзе навуковую прэзэнтацыю, дэманструючы магчымасьці аўтаматызацыі працэсаў паўсядзённага жыцьця. Зацікаўленыя на практыцы пазнаёмяцца з цеплавізійнай камэрай, 3D-прынтэрамі і робатамі, а таксама мабільнымі прыкладаньнямі для дыстанцыйнага кіраваньня.

Малодшых наведвальнікаў фэсту напэўна зацікавіць каляровае падарожжа «Размалюй Польшчу». Пад вечар на Карэтным дворыку (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8) польскі тэатар «Ніколі» з Кракава прадставіць гледачам вулічны спэктакль «ІМПРЭСАРЫА» – напоўненую мастацкімі вобразамі гісторыю таленавітых артыстаў, якія трапілі ў небясьпечную пастку сучаснага сьвету.

І ўрэшце, дзе і як вывучыць польскую мову раскажуць і пакажуць на моўна-адукацыйным кірмашы, які будзе працаваць на арт-тэрасе за канцэртнай залай «Верхні горад», з боку вул. Энгельса. Тут можна будзе пазнаёміцца з рознымі навучальнымі праграмамі, паўдзельнічаць у моўных гульнях і конкурсах, а таксама набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Падрабязную праграму Дня Польшчы можна знайсьці тут.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт