Logo Polskiego Radia
Print

Да стагодзьдзя незалежнасьці Польскае радыё запускае інтэрактыўны партал

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.07.2018 16:47
  • niepodlegla.polskieradio.pl.mp3
Плятформа ўтрымлівае маштабную й разнародную аўдыёвізуальную інфармацыю на тэму польскага змаганьня за незалежнасьць.
niepodlegla.polskieradio.plniepodlegla.polskieradio.plniepodlegla.polskieradio.pl

Няўхільна набліжаецца сотая гадавіна паўстаньня сучаснай польскай дзяржавы. Грамадзтва й дзяржава надзвычайную ўвагу надаюць палітыцы гістарычнай памяці.
Менавіта агульнае ўяўленьне групы людзей аб мінуўшчыне чыняць зь яе сапраўдны народ. Напярэдадні стагодзьдзя польскай незалежнасьці пра калектыўную памяць паклапацілася таксама й Польскае радыё.
Сто гадоў таму ў выніку краху імпэрыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе паўсталі нацыянальныя дзяржавы. Палітычная мапа Эўропы папоўнілася незалежнымі дзяржавамі.
Фінляндыя, Латвія, Эстонія й Летува здолелі ўтварыць нацыянальныя дзяржавы на руінах Расейскай Імпэрыі. Вугоршчына й Чэхаславаччына сфармаваць свае дзяржавы падчас каляпсу Аўстра-Вугорская манархіі. Аднак, толькі палякі напрыканцы Першай Сусьветнай вайны стваралі сваю дзяржаву адразу ў межах трох канаючых гігантаў: Аўстра-Вугорская, Расейскай і Германскай імпэрый.
11 лістапада 1918 году, пасьля 123 гадовага перапынку, Польшча аднавіла сваю незалежную дзяржаўнасьць. Нягледзячы на тое, што 11 лістапада зьяўляецца галоўным сьвятам Польшчы, гэта дата мае хутчэй сымбалічнае значэньне.
Сёлета Польшча адзначае сотую гадавіну незалежнасьці. Вуліцы польскіх гарадоў запоўніліся ўрачыстымі агітацыйнымі плякатамі. Дзяржаўныя ведамствы падрыхтавалі адпаведныя праграмы, мэтай якіх зьяўляецца праслаўленьня нацыянальнага подзьвігу палякаў – аднаўленьня незалежнасьці.
Польскія сродкі масавай інфармацыі ня сталі выключэньнем. У прыватнасьці Польскае радыё падрыхтавала й запусьціла інтэрнэт-партал niepodlegla.polskieradio.pl.
Плятформа niepodległa.polskieradio.pl утрымлівае маштабную й разнародную аўдыёвізуальную інфармацыю на тэму польскага змаганьня за незалежнасьць. Над стварэньнем інтэрнэт-рэсурса працаваў калектыў, які складаўся з журналістаў, дызайнэраў і інфарматыкаў.
Кіраўнік аддзела Польскага радыё па сьвяткаваньні стагодзьдзя незалежнасьці Малгажата Залеўска распавядае пра партал.
Малгажата Залеўска: На нашым партале знаходзяцца архіўны перадачы, запісы галасоў людзей, які наўпрост былі зьвязаныя з паўстаньнем незалежнай Польшчы. Таксама на партале niepodległa.polskieradio.pl утрымліваюцца фільмы, галерэі фотаздымкаў і выказваньні прафэсійных гісторыкаў. Самае галоўнае што можна ў нас знайсьці, гэта вельмі цікавыя выказваньні стваральнікаў нашай незалежнасьці.
Апроч асноўнага зьместу на партале, які прысьвечаны стагодзьдзю незалежнасьці, знаходзіцца мноства разгалінаваных інфаграфік. Паводле заснавальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, ён будзе дынамічна абнаўляцца. Працягвае адказны за праект супрацоўнік Польскага Радыё Маўгажата Залеўская.
Малгажата Залеўская: Зьмест парталу ня будзе папаўняцца выключна да 11 лістапада. Польскае радыё плянуе шмат эфіраў на гэтую тэму. Мы вядзем працу з нашым архівам, шукаем цікавыя перадачы прысьвечаныя гэтаму далёкаму часу. Польскае радыё падрыхтавала розныя выязныя праграмы ў месцах зьвязаных з незалежнасьцю, але ўсё гэта справа бліжэйшай будучыні.
З нагоды запуску новага інфармацыйнага сэрвісу Польскага радыё быў створаны адмысловы гукавы спот, якія будзе заахвочваць да наведваньня старонкі.
Партал niepodległa.polskieradio.pl паўстаў дзякуючы працы Аддзела Польскага Радыё па сьвяткаваньні стогадовага юбілею незалежнасьці.
Эдуард Жолуд

Няўхільна набліжаецца сотая гадавіна паўстаньня сучаснай польскай дзяржавы. Грамадзтва й дзяржава надзвычайную ўвагу надаюць палітыцы гістарычнай памяці.

Менавіта агульнае ўяўленьне групы людзей аб мінуўшчыне чыняць зь яе сапраўдны народ. Напярэдадні стагодзьдзя польскай незалежнасьці пра калектыўную памяць паклапацілася таксама й Польскае радыё.

Сто гадоў таму ў выніку краху імпэрыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе паўсталі нацыянальныя дзяржавы. Палітычная мапа Эўропы папоўнілася незалежнымі дзяржавамі.Фінляндыя, Латвія, Эстонія й Летува здолелі ўтварыць нацыянальныя дзяржавы на руінах Расейскай Імпэрыі. Вугоршчына й Чэхаславаччына сфармаваць свае дзяржавы падчас каляпсу Аўстра-Вугорская манархіі.

Аднак, толькі палякі напрыканцы Першай Сусьветнай вайны стваралі сваю дзяржаву адразу ў межах трох канаючых гігантаў: Аўстра-Вугорская, Расейскай і Германскай імпэрый. 11 лістапада 1918 году, пасьля 123 гадовага перапынку, Польшча аднавіла сваю незалежную дзяржаўнасьць. Нягледзячы на тое, што 11 лістапада зьяўляецца галоўным сьвятам Польшчы, гэта дата мае хутчэй сымбалічнае значэньне.

Сёлета Польшча адзначае сотую гадавіну незалежнасьці. Вуліцы польскіх гарадоў запоўніліся ўрачыстымі агітацыйнымі плякатамі. Дзяржаўныя ведамствы падрыхтавалі адпаведныя праграмы, мэтай якіх зьяўляецца праслаўленьня нацыянальнага подзьвігу палякаў – аднаўленьня незалежнасьці.

Польскія сродкі масавай інфармацыі ня сталі выключэньнем. У прыватнасьці Польскае радыё падрыхтавала й запусьціла інтэрнэт-партал niepodlegla.polskieradio.pl.

Плятформа niepodlegla.polskieradio.pl утрымлівае маштабную й разнародную аўдыёвізуальную інфармацыю на тэму польскага змаганьня за незалежнасьць. Над стварэньнем інтэрнэт-рэсурса працаваў калектыў, які складаўся з журналістаў, дызайнэраў і інфарматыкаў. Кіраўнік аддзела Польскага радыё па сьвяткаваньні стагодзьдзя незалежнасьці Малгажата Залеўска распавядае пра партал.

Малгажата Залеўска: На нашым партале знаходзяцца архіўны перадачы, запісы галасоў людзей, які наўпрост былі зьвязаныя з паўстаньнем незалежнай Польшчы.

Таксама на партале niepodlegla.polskieradio.pl утрымліваюцца фільмы, галерэі фотаздымкаў і выказваньні прафэсійных гісторыкаў. Самае галоўнае што можна ў нас знайсьці, гэта вельмі цікавыя выказваньні стваральнікаў нашай незалежнасьці.

Апроч асноўнага зьместу на партале, які прысьвечаны стагодзьдзю незалежнасьці, знаходзіцца мноства разгалінаваных інфаграфік. Паводле заснавальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, ён будзе дынамічна абнаўляцца.

Малгажата Залеўская: Зьмест парталу ня будзе папаўняцца выключна да 11 лістапада. Польскае радыё плянуе шмат эфіраў на гэтую тэму. Мы вядзем працу з нашым архівам, шукаем цікавыя перадачы прысьвечаныя гэтаму далёкаму часу.

Польскае радыё падрыхтавала розныя выязныя праграмы ў месцах зьвязаных з незалежнасьцю, але ўсё гэта справа бліжэйшай будучыні.

З нагоды запуску новага інфармацыйнага сэрвісу Польскага радыё быў створаны адмысловы гукавы спот, якія будзе заахвочваць да наведваньня старонкі. Партал niepodlegla.polskieradio.pl паўстаў дзякуючы працы Аддзела Польскага радыё па сьвяткаваньні стогадовага юбілею незалежнасьці.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухаце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт