Logo Polskiego Radia

24.10.1795 г.- Трэці падзел Рэчы Паспалітай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2015 08:00
  • 24.10.1795 г адбыўся Трэці падзел Рэчы Паспалітай.mp3
Адной з асноўных прычын было шырокавядомае паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі ў 1794 годзе.
pl.wikipedia.org

Мэтай гэтага паўстаньня было адбудаваньне моцнай дзяржавы і ліквідацыя ўмяшальніцтва ў справы дзяржавы замежных імпэрый.

Паўстаньне, само па сабе, было толькі крокам адчаю польскіх, беларускіх і літоўскіх патрыётаў, якія імкнуліся ўратаваць айчыну. Па-сутнасьці, ліквідацыя Рэчы Паспалітай абодвух народаў была справай часу, і адбылася б нават, калі б гэтага паўстаньня не было.

Аслабленая, і страціўшы значныя абшары сваёй тэрыторыі, пасьля двух папярэдніх падзелаў, Рэч Паспалітая налічвала толькі 4 мільёны жыхароў і кіравалася расейскім амбасадарам праз Пастаянную Раду. Гэтую раду палякі называлі «Пастаянная здрада», бо большасьць яе сябраў былі расейскімі агентамі і атрымоўвалі заробак у расейскай амбасадзе.Па- сутнасьці, рэшткі Рэчы Паспалітай былі пратэктаратам Расеі.

Але асабліва моцна новага падзелу жадала Аўстрыя, якая не ўдзельнічала ў другім падзеле.

Так ці інакш, Прусія, Аўстрыя і Расея чакалі толькі прэтэксту для падзелу, чым і сталася паўстаньне Касьцюшкі.

Падзел Рэчы Паспалітай адбыўся год пасьля паўстаньня, гэта тлумачылася тым, што Аўстрыя і Прусія спрачаліся наконт межаў і абшараў, якія павінны былі адыйсьці да гэтых дзяржаваў.

Толькі 24 кастрычніка 1795 канчаткова былі вырашаны і акрэсьлены межы падзелаў.

У выніку падзелу Расея атрымала найбольшыя тэрыторыі 120 тыс. кл. кв. Агульна, Расея пасьля ўсіх трох падзелаў атрымала каля 60% ад усёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Аўстрыя атрымала Люблішчыну, астатнюю частку Малапольшчы, разам з Кракавам, часткай Мазоўша і Падляшша з колькасьцю 1,5 мільёна жыхароў. Да Прусіі адышлі іншая частка Падляшша і Мазоўша з Варшавай, і Жмудзь, агулам 1 мільён жыхароў.

Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст Панятоўскі ў лістападзе 1795 году адрокся ад каралеўскага прастолу і апошнія гады правёў у Пецярбургу.

Напэўна, каб паказаць свой трыюмф і веліч, і яшчэ больш прынізіць Рэч Паспалітую, Кацярына ІІ загадала, каб з Варшавы быў прывезены трон польскіх каралёў. Яна выкарыстоўвала яго ў якасьці ўнітаза ў сваёй прыбіральні.

Як распавядае гісторыя, у 1796, 6 лістапада вялікая імпэратрыца памерла на гэтым унітазе ва ўзросьце 67 гадоў.

У выніку трэцяга падзелу Рэч Паспалітая перастала існаваць, Польшча страціла сваю незалежнасьць больш чым на 100 год, Беларусь і Ўкраіна на яшчэ большы пэрыяд.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us