Logo Polskiego Radia

Камітэт абароны дэмакратыі зладзіў дэманстрацыі ў Польшчы і ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.12.2015 12:26
Рамуальд Шарамецьеў: "Хочацца сказаць, што апазыцыю ахапіла нейкая істэрыя".
KOD protesters demonstrating in Warsaw in December 2015. Photo: Facebook.com/Komitet Obrony DemokracjiKOD protesters demonstrating in Warsaw in December 2015. Photo: Facebook.com/Komitet Obrony Demokracji

У абарону дэмакратыі палякі выйшлі на вуліцы ў суботу ня толькі ў Варшаве. Камітэт абароны дэмакратыі зладзіў дэманстрацыі ў больш чым 20 польскіх гарадах. Пікеты ў абарону польскай дэмакратыі зьбіраліся таксама ў Лёндане, Бэрліне, Брусэлі і Токіё.

Ва Ўроцлаве на пляцу Сольным сабраліся 3-4 тысячы чалавек. У Познані – прыкладна столькі ж, у Кракаве – 8-10 тысяч, у Гданьску – 10 тысяч. У Быдгашчы і Лодзі адбыліся контрдэманстрацыі.

Дэманстравалі таксама палякі ў Токіё – восем чалавек перад будынкам польскага пасольства, больш за 100 чалавек у Бэрліне і некалькі дзясяткаў у Брусэлі. Пратэсты адбылісія таксама ў Нью-Ёрку, Таронта, Осла, Гамбурзе і Лёндане.

- Мы не падвяргаем сумненьню вынікаў выбраў, на якіх перамага партыя Права і справядлівасьць. Мы імкнемся даказаць, што не пагаджаемся на тое, што робіць гэтая партыя, таму што гэта павольнае нішчэньне дэмакратыі, - сказаў журналістам Марцін Мыцельскі, каардынатар зьвязаўскай сэкцыі Камітэту абароны дэмакратыі.

У Варшаве каля Сэйму пратэставалі, паводле арганізатараў, 20 тысяч чалавек, паводле паліцыі 8-10 тысяч. Варшаўскую дэманстрацыю, якая прайшла тыдзень таму з удзелам 50 тысячы людзей, крытыкавалі за прамовы палітыкаў. У апошнюю суботу палітыкі не выступалі, голас узялі прадстаўнікі культуры, між іншым кінарэжысэр Агнешка Голянд, якая сказала: «Выбары - гэта дамова з грамадзтвам і ПіС дамаўлялася на іншае. Аднак нават мая фантазія не дапускала тое, што яны робяць», – перадае сёньня "Gazeta Wyborcza".

«Polska The Times» папрасіла камэнтар пра дэманстрацыі ў былога віцэміністра нацыянальнай абароны Рамуальда Шарамецьева, чальца групоўкі правага накірунку Польшча разам.

«Хочацца сказаць, што апазыцыю ахапіла нейкая істэрыя. Пройгрыш Грамадзянскай плятформы на выбарах для многіх стаў шокам і выклікаў такі ірацыянальны стан. (….) Я раю чальцам ГП зрабіць глыбокі ўдых і пачаць вучыцца, як быць апазыцыяй. ГП гадамі кіравала сама і думала, што так будзе заўсёды. Дональд Туск казаў, што Плятформе няма з кім прайграць. Нават Лех Валэнса заявіў, што ён узначаліць нейкі антыўрадавы бунт. Я спадзяюся, што гэтага не адбудзецца, шок у апазыцыі пройдзе і суцішацца эмоцыі. Бо гэта ад яе пазыцыі залежыць, каб не раскручваць празьмернай варожасьці. Нам нельга перагрызьці адзін аднаму горлы, таму што Польшча - гэта нешта іншае, чым толькі палітычныя канфігурацыі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us