Logo Polskiego Radia

Беларусь атрымала Тор-М2 (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.01.2014 17:05
Трэцяя батарэя зэнітнага ракетнага комплексу "Тор-М2" паступіла на ўзбраеньне ў Беларусі.

foto:
foto: wikipedia

Трэцяя батарэя зэнітнага ракетнага комплексу "Тор-М2" паступіла на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады Заходняга апэратыўна- тактычнага камандаваньня ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі. Прысьвечаныя гэтаму ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі сёньня на тэрыторыі злучэньня ў Баранавічах. Пастаўка праведзена ў адпаведнасьці з Дзяржпраграмай ўзбраеньня на 2006-2015 гады.

З прыняцьцем у баявы склад трэцяй зэнітнай ракетнай батарэі завяршаецца фарміраваньне паўнавартаснага зэнітнага ракетнага дывізіёна "Тор-М2", паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Першыя батарэі ЗРК "Тор-М2" паступілі на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады ў 2011 і 2012 гадах. Паступленьне на ўзбраеньне новай зэнітнай ракетнай тэхнікі СПА дазволіць пашырыць баявыя магчымасьці ВПС і войскаў СПА УЗ Беларусі па супрацьпаветранай абароне, адзначылі ў Мінабароны.

Беларусь таксама чакае пастаўкі чатырох комплексаў С-300 з Расеі, паведаміў намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА генэрал-маёр Ігар Голуб.

Паводле яго слоў, дзякуючы палітыцы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расеяй таксама быў заключаны кантракт на пастаўку чатырох самалётаў Як-130. "Супрацоўніцтва працягваецца, і яно плённае", - сказаў ён.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us