Logo Polskiego Radia

У Расеі разважаюць аб магчымасьці легалізацыі дзейнасьці ведзьмакоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2017 14:07
Прапаноўваецца стварэньне рэгістру чараўнікоў, варажбітак і празорцаў, а таксама прапануецца выдаваць дазволы на эканамічную дзейнасьць.
pixabay.com

У Расеі разгарэлася грамадзкая дыскусія аб магчымасьці легалізацыі дзейнасьці варажбітак, ведзьмакоў і празорцаў. З заканадаўчай ініцыятывай выступілі дэпутаты ад Ленінградзкай вобласьці.

Па дадзеных сацыёлягаў Расейскай акадэміі навук, гэтага віду паслугамі ў Расеі карыстаюцца 67 працэнтаў жанчын і 25 адсоткаў мужчын. Праект ленінградзкіх палітыкаў прапануе стварэньне рэгістру чараўнікоў, варажбітак і празорцаў, а таксама прапануецца выдаваць дазволы на эканамічную дзейнасьць «у лячэбных мэтах». Як адзначаюць дэпутаты, такія асобы павінны зарэгістраваць свой бізнэс і плаціць падаткі.

Тым часам прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Ўсевалад Чаплін, папярэджвае, што такая практыка гэта ашуканства й дзейнасьць на шкоду чалавеку. «У лепшым выпадку гэта падман, а яшчэ горш – праява сіл зла» – сказаў Чаплін.

Між тым, апытаньні праведзеныя на працягу апошніх некалькіх гадоў, паказваюць, што расейцы штогод выдаткоўваюць на наведваньне варажбітак, празорцаў і астролягаў амаль 30 мільярдаў даляраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us