Logo Polskiego Radia

Расея бясплатна перадала Беларусі С-300

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2014 17:08
Міністэрства абароны Расеі падпісала кантракт на перадачу Беларусі зэнітных ракетных комплексаў “С-300”.

Міністэрства абароны Расеі падпісала кантракт на перадачу Беларусі зэнітных ракетных комплексаў “С-300”. Пра гэта паведаміў у ходзе выставы “MILEX 2014” намесьнік дырэктара Фэдэральнай службы па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву (ФСВТС) Канстанцін Бірулін.

“С-300” перадаюцца Беларусі на бязвыплатнай аснове, удакладніў намесьнік дырэктара ФСВТС.
У кастрычніку 2013 годзе міністар абароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў журналістам, што Расея плянуе перадаць Беларусі чатыры зэнітных ракетных комплексаў “С-300”.

Акрамя таго, Беларусь зьбіраецца набыць у Расеі чатыры вучэбна-баявых самалёты Як-130 і дывізіён зэнітных ракетных комплексаў "Тор-М2". Паводле Біруліна, Беларусь купіла "Торы" й самалёты Як-130 і зараз будзе яшчэ закупляць.
На расейскай авіябазе ў Беларусі ўжо разьмешчана трэцяя батарэя зэнітна-ракетнага комплексу "Тор-М2", якая паступіла ў студзені 2014 года на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня ВПС і войскаў СПА.

ітар-тасс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A About Us Contact Us